Два памежныя пераходы на беларуска-літоўскай мяжы афіцыйна закрылі
16 гадоў таму
Памежны пераход Шумск/Лоша на беларуска-літоўскай мяжы афіцыйна закрылі. У чацвер а 23:56 на памежным пераходзе выставілі знак забароны праезду. З поўначы 18 жніўня закрыты і пераход Цверач/Відзы.
Закрыць два памежныя пераходы літоўскі ўрад вырашыў пасля павышэння небяспекі для краіны ў выглядзе прыбыцця ў Беларусь наймітаў расейскай прыватнай вайсковай кампаніі „Вагнер”.
Працягваюць функцыянаваць пераходы Каменны Лог/Меднікі, Прывалка/Райгард, Беняконі/Салечнікі і Катлоўка/Лаварышкі. Закрываць іх літоўскі бок пакуль не плануе.