Два прадстаўнікі Падляшскага ваяводства абраныя ў прэзідыумы Сейма і Сената
16 гадоў таму
Маршалкам Сейма абраны Шыман Галоўня з кааліцыі “Трэцяя дарога”, лідар партыі “Польшча 2050”. Галоўня нарадзіўся і вырас у Беластоку, тут надалей жывуць яго бацькі.
Маршалак Сейма – гэта фактычна другая асоба ў дзяржаве пасля прэзідэнта Рэчы Паспалітай.
Таксама Падляшша мае свайго прадстаўніка ў прэзідыуме Сената.
Былы падляшскі ваявода і былы віцэ-маршалак Падляшскага ваяводства, да нядаўнага радны Падляшскага сейміка Мацей Жыўна абраны віцэ-маршалкам Сената – вышэйшай палаты польскага парламента. На выбарах ён вылучаўся таксама ад “Трэцяй дарогі”. Жыве ў Сахонях пад Беластокам.
Беларускае Радыё Рацыя
