Дванаццатая гадавіна смаленскай авіякатастрофы
„Гэта балючая гадавіна, пра якую мы не можам забываць” – сказаў падляшскі ваявода Багдан Пашкоўскі.

Напярэдадні 12-й гадавіны авіякатастрофы пад Смаленскам палітык усклаў кветкі да месцаў памяці загінулых з Падляшша. 10-я красавіка 2010 году ў авіякатастрофе польскага ўрадавага самалёту загінуў беластачанін, віцэ-маршалак польскага Сойму Кшыштаф Путра.
Тады таксама загінулі праваслаўны ардынарый польскага войска архіепіскап Мірон Хадакоўскі, апошні польскі прэзідэнт у выгнанні Рышард Качароўскі i сцюардэса Юстына Манюшка.
Дванаццаць гадоў таму пад Смаленскам загінулі 96 чалавек, сярод якіх прэзідэнт Польшчы Лех Качыньскі i яго жонка Марыя.
Сённяшнія мерапрыемствы ў Беластоку ў памяць ахвяраў смаленскай авіякатастрофы пачаліся ў касцёле Святога Роха. Імшу ўзначаліў Беластоцкі мітрапаліт архіепіскап Юзэф Гуздэк.
Беларускае Радыё Рацыя
