Дваравы канцэрт у Беларускім Доме ў Варшаве
У суботу 10 ліпеня ад 18:00 усе ахвотныя запрашаюцца на Дваравы канцэрт у Беларускім Доме (ul. Kryniczna 6), які пройдзе ў межах Тыдня беларускай культуры.
Будзе створана атмасфера пратэсных беларускіх двароў узору лета-восень 2020, якія аб’ядноўвалі да гэтага незнаёмых людзей. Арганізатары канцэрту хочуць паказаць сяброўства, салідарнасць, еднасць беларусаў, якія зарадзілася ў гэтых дворыках.
У праграме:
18:00 – 18:30 – Афіцыйнае адкрыццё, выступы арганізатараў і палітыкаў
18:30 – Адкрыццё розных інтэрактыўных зонаў у дворыку Беларускага Дома:
– аніматары для дзяцей
– падпісанне паштовак для палітвязняў у Беларусі
– майстар клас беларускіх дранікаў
18:30 – 20:30 – наведванне выставы “Абуджэнне Беларусі”
18:30 – 20:00 – беларускія дранікі і грыль ад рэстарацыі NOT1984
18:30 – 19:00 – выступ Аляксея Бурносенкі на беларускай дудзе
19:00 – 19:20 – выступ музыкантаў калектыву «Патрабуем разысціся»
19:30 – 19:50 – майстар-клас гульні на барабанах «Я вучыў рытм»
20:00 – 21:00 -музычны выступ гурта V@D
21:00 – закрыццё мерапрыемства
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: facebook