Двухмоўныя шыльды з’явяцца на будынку гміны Емяльніца?



У гміне Емяльніца, што на захадзе Польшчы, разглядаецца прапанова размяшчэння двухмоўных польска-нямецкіх шыльдаў на будынку гміны. Ініцыятар прапановы радная Сільвія Капусцінска.

Гміна Емяльніца ад 28 жніўня 2006 упісана ў рэестр гмін, у якіх ужываецца дапаможная мова, у дадзеным выпадку нямецкая. У рэестр таксама ўпісаны іншыя гміны Стшэлецкага павета: Ізбіцко, Лесніца, Уязд і Каланоўске. Большасць з 33 гмін з гэтага рэестра ўжывае нямецкую мову. 

Варта адзначыць, што дапаможныя мовы таксама ўжываюцца ў іншых гмінах Польшчы, сярод якіх, Гайнаўка (беларуская), Пуньск (літоўская), Сераковіцэ (кашубская).

Паводле strzelec.info