Дырэктар беластоцкага тэатра: не збіраемся супрацоўнічаць з дзяржаўнымі тэатральнымі групамі



Беларусы традыцыйна выступяць на тэатральным фестывалі «Напрамак Усход», які ўжо 5 раз рыхтуецца ў сталіцы Падляшша. Без нас нашым суседзям – ніяк. Пра гэта кажуць у тэатры імя Аляксандра Венгеркі, які выступае арганізатарам імпрэзы. Праўда, сёлета – арганізатары фестывалю паўсталі перад дылемай. Ранейшыя супрацоўніцтва з дзяржаўнымі беларускімі тэатрамі – прыпынілася. Цяпер робім стаўку на незалежныя праекты. Кажа дырэктар беластоцкага драматычнага тэатра Пётр Паўторак:

„Вядома, якая цяпер палітычная сітуацыя ў Беларусі, і мы сталі перад выбарам: ці супрацоўнічаць з дзяржаўнымі тэатральнымі групамі, ці запрасіць незалежныя групы, якія паўсталі пасля расколу ад дзяржаўных тэатральных групаў. Я паставіў на другое – і мы запрасілі 2 тэатральныя групы з Беларусі, якія з’яўляюцца групамі, але ў поўным сэнсе гэтага слова прафесіяналы, якія працавалі ў падуладных тэатрах”.

Раней ў Беластоку ў рамках фестывалю выступалі, напрыклад, Купалаўскі тэатр у сваім залатым складзе, які прыязджаў з дырэктарам – Паўлам Латушкам, альбо гарадзенскі абласны тэатр, які прыязжаў разам са сваім мастацкім кіраўніком Генадзем Мушпертам. Большасць акцёраў гэтых тэатраў у знак пратэсту супраць гвалту пасля выбараў пакінулі тэатр, а некаторых звольнілі, як гэта было ў Гародні. На такім фоне польскія тэатралы не могуць працягваць супрацоўніцтва, кажуць у Беластоку.

Беларускае Радыё Рацыя