Дырэктарка Белавежскага парку ў Польшчы адклікана са сваёй пасады



Дырэктарка Белавежскага нацыянальнага парку ў Польшчы Алімпія Пабян адклікана са сваёй пасады без тлумачэння прычын. Такое рашэнне прыняў Міністр навакольнага асяроддзя Ян Шышка. Дырэктар адпрацавала на гэтай пасадзе ад траўня мінулага года, раней яна займалася ў парку экалагічнай адукацыяй.

У размове з каналам TVN24 дырэктарка распавяла, што ліст пра звальненне атрымала ў сераду, у лісце няма ніякага тлумачэння. Яна не выключыла, што на рашэнне міністра магло паўплываць тое, што яна выступіла супраць планаў пад адстрэле зуброў у пушчы, і не падтрымлівала высечкі дрэваў у Белавежскай пушчы. Раней Еўразвяз шмат разоў заклікаў Польшчу спыніць высечку.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: ptushki.org