„Спадзяемся вырашыць пытанне на карысць усіх зацікаўленых беларусаў”
Гарадскія ўлады выключылі з разгляду праект аб’яднання ў адзіны комплекс садка № 14 і школа №4 г. Беластоку. Далейшы ход развіцця сітуацыі з беларускамоўным садком № 14 абазначыла дырэктарка Дэпартамента адукацыі гарадской управы ў Беластоку:
– Заява не разглядалася ў панядзелак і ў святочныя дні была выключана з парадку дня. У дадзены момант праводзяцца рознага роду сустрэчы і перамовы. Гэтая заява выключана з парадку дня таму, што петыцыя губляе сваю абгрунтаванасць. І мы чакаем наступнага рашэння, таму што калі рашэнняў няма, то пачатковая школа працуе далей у той форме, як звычайна.

Паводле словаў Веславы Цвіклінскай, падобная сітуацыі рэдкая ў працы Дэпартамента. Дырэктарка заверыла, што сітауцыя з беларускамоўным садком №14 і школай №4 у беластоку будуць вырашаны, каб максімальна задаволіць інтарэсы ўсіх зацікаўленых.
Беларускае Радыё Рацыя
