Дыскусійная сустрэча намінантаў на прэмію Казанэцкага

Чацвёра літаратараў змагаюцца за літаратурную прэмію прэзідэнта Беластока імя Веслава Казанэцкага. Як і штогод за тыдзень да абвяшчэння вынікаў конкурсу ўсе намінаваныя сустрэліся на адмысловай дыскусіі.

Сёлета адзін з намінантаў — паэт і перакладчык беларускай літаратуры Ежы Плютовіч:

— Сёння здаецца ўжо засталася толькі секта чытачоў паэзіі, але гэтае кола ёсць і ўвесь час трывае. Калі б мяне намінавалі толькі за гэты томік, дык магчыма ніколі і не ззялі нават пад увагу. Гэта ўжо не першая ўзнагарода ў маім жыцці. Кожны мой чарговы том штораз больш падсумавальны, і выхілены ў мінулае: што яшчэ ў гэтым жыцці варта выратаваць ад забыцця.

Апрача Ежы Плютовіча за літаратурную прэмію імя Вяслава Казанэцкага змагаецца паэт Януш Тараненко, рэпарцёры Анна Камінская і Міхал Ксёнжэк. Прынцып конкурсу — сувязь аўтара або зместу ягонай творчасці з Падляшшам. Конкурс ладзіцца ХV раз.

Spotkanie z Autorami nominowanymi do Nagrody Literackiej Prezydenta Miasta Bia³egostoku im. Wies³awa Kazaneckiego / Centrum im. Ludwika Zamenhofa, fot. Pawe³ Tadejko

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток