Дыскусія «Свае пра сваЁ» аб нацыянальнай ідэнтычнасці жыхароў Падляшша



У Беластоку адбылася чарговая дыскусія з цыклу «Свае пра сваЁ», якія ладзіць беларускі гістарычны клуб Beer&History сумесна з фондам „Камунікат”.

Гэтым разам абмеркавалі нацыянальную ідэнтычнасць на Падляшшы. Кім сябе самаідэнтыфікуюць жыхары падляшскага рэгіёну Польшчы. Да прыкладу прафесар гісторыі, выкладчык Беластоцкай палітэхнікі Святлана Куль-Сільвестрава лічыць, што частка жыхароў Падляшша сябе найперш ітэнтыфікуе праваслаўнымі.

Першы ідэнтыфікатар – гэта вера. А потым ужо этнічны складнік. Самаідэнтыфікацыя засталася тут на ўзроўні самаідэнтыфікацыя 18 стагоддзя. Калі яна была не па складніку этнічнаму, ці нацыянальнаму, а па складніку канфесіі. Яна тут так і засталася. Другога няма. І палітонім – паляк. То бок, я праваслаўны, но я паляк, і я рускі, гэта сінонім праваслаўнага. Але грамадзянства вырашае. Я паляк, але я рускі, паваслаўны. Такая падвойная самасвядомасць.

У сваю чаргу ўраджэнец Падляшша, журналіст радыё і тэлебачання Мікола Ваўранюк лічыць, што нацыянальная ідэнтычнасць жыхароў гэтага рэгіёна – справа складаная і адначасова асабістая для кожнага.

Кім сябе лічаць беларусы ў Беларусі, і ў чым розніца беларусаў Падляшша і беларусаў у Беларусі. Я магу сказаць пра кожнага свайго суразмоўцу, калі яго спытаю, а найчасацей не пытаю пра тое, ці ён сябе адчувае, ці не адчувае. Гэта вельмі асабістая справа. Я сябе адчуваю беларусам. А чаму? Бо гэтак яно ёсць. Як сябе адчуваюць іншыя, я не ведаю. Хтосьці сябе адчувае беларусам, хтосьці не.

Наступная дыскусія з цыклу «Свае пра сваЁ» адбудзецца ў аўторак 6 чэрвеня ў каворкіну MostMedia і будзе тычыцца беларускіх арганізацый на Падляшшы.

Цалкам матэрыял:

Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя