Дзе ў Варшаве жыве найбольш беларусаў?



Дадзеныя з 10 верасня 2015 года прадстаўляюць колькасць замежнікаў зарэгістраваных у Варшаве. Цяжка паверыць, але ў сталіцы пражываюць прадстаўнікі больш 150 розных нацыянальнасцяў. Зарэгістраваныя замежнікі складаюць больш за 22 тысячы асобаў.

m19166310,Mokotow-ukrainski-Wilanow-francuski-Ochota-wietnamska

На мапе можна ўбачыць па тры найбольшыя дыяспары, якія жывуць у кожным з раёнаў.

Найбольш мульцікультурны раён Макотаў, дзе жыве амаль 5 тыс. замежнікаў. Пасля Макотава ідзе цэнтр горада, дзе жыве больш за 2300 замежнікаў, Ахота і Воля (амаль 2 тыс.). Найменш замежнікаў у Рэмбертаве (174 асобы).

У Варшаве дамінуюць украінцы, якіх у сталіцы амаль 5600. Другая этнічная меншасць паводле колькасці ў Варшаве – гэта в’етнамцы (2807 асобаў). Шмат у Варшаве беларусаў (1448) і расейцаў (1304). Беларусы жывуць у асноўным у раёне Макотаў, у цэнтры горада і на Волі. Расейцы – у раёне Макотаў і ў цэнтры горада.

У Варшаве жыве 1 735 442 асобы, а 22 тысячы замежнікаў – гэта толькі 1,3% усіх жыхароў.

metrowarszawa.gazeta.pl