Дзень адчыненых дзвярэй у беларускім ліцэі ў Бельску



ІІ Агульнаадукацыйны ліцэй імя Браніслава Тарашкевіча з беларускай мовай навучання запрашае 9 сакавіка на Дзень адчыненых дзвярэй.

DSC_8848“Запрашаем усіх вучняў, якія сёлета закончаць гімназіі, а таксама іх бацькоў прыйсці і пазнаёміцца з нашай адукацыйнай прапановай,” – кажа дырэктар школы Андрэй Сцепанюк:

– Запрашаем ад 16-й да 19-й гадзіны да нас. Тут мы хочам сустрэцца з бацькамі і вучнямі, паказаць ім, што мы робім. Зразумела, будуць усе настаўнікі, якія пакажуць свае класы, раскажуць, як адбываецца навучанне. Пакажам тое, што маем у школе.

У Бельскім беларускім ліцэі ўсе вучні вывучаюць беларускую мову. Як паказвае досвед, гэта не стварае праблем нават тым, якія раней не сутыкаліся з гэтай мовай.

dni2016 Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя, Бельск

Фота аўтара