Дзень адчыненых дзвярэй у Гмінным цэнтры культуры



Жыхары Орлі наведалі новапабудаваны Гмінны цэнтр культуры. 

“Мы хацелі даць магчымасць паказаць жыхарам, што ўдалося пабудаваць і як новы цэнтр выглядае ўнутры”, – кажа войт гміны Орля Пётр Сельвесюк:

– Пабудовы новага цэнтра культуры чакалі даўно, яго будавалі два гады. Дзень адчыненых дзвярэй перадусім для жыхароў, каб яны маглі паглядзець як ён выглядае і абсталяваны.

У двухпавярховым новапабудаваным цэнтры ёсць канцэртная зала, шматлікія памяшканні для музычных і тэатральных калектываў. Сюды ж будзе перанесена гмінная бібліятэка. Пабудова каштавала 5,5 міліёнаў злотых і цалкам была прафінансавана гмінным бюджэтам.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя