Дзень адкрытых дзвярэй у асяродку для іншаземцаў



Амаль 200 чалавек, з іх 120 – дзеці. Гаворка ідзе пра жыхароў асяродка для іншаземцаў у Беластоку. Яны трапляюць сюды з памежных пунктаў пропуску, галоўным чынам – з пераходу ў Тэрэспалі. У асяродку яны чакаюць прызнання ім статусу ўцекачоў, а сёння запрасілі да сябе, каб пазнаёміцца з імі ды іх культурай.

-З аднаго боку, гэта дзень для жыхароў гэтага асяродка. Яны вельмі чакаюць гэтага дня, бо могуць падзяліцца з іншымі: паказаць сваю культуру, фальклор, прыгатаваць свае рэгіянальныя стравы. А з другога боку, гэта нагода для мясцовых жыхароў пабачыць, як жывуць гэтыя людзі, кім яны ёсць.

-Мой сын два інстытуты скончыў, пісаў дысертацыю па гуманітарных навуках. І давялося ратаваць жыццё, збягаць. Дзе была бліжэйшая мяжа – туды і збягалі.

-Да асяродка трапляюць іншаземцы, якія апынуліся ў Польшы і падалі заяву на прызнанне іх стутусу як учекача. Такім чынам, гэта людзі, якія ў стане бежанства, і зараз яны чакаюць рашэння ў гэтай справе.

Тыя, хто сёння прыйшоў у асяродак для іншаземцаў па вуліцы Арміі Войска Польскага 7, маглі прыглядзецца да ўмоў жыцця, пагутарыць з жыхарамі ды пакаштаваць іх нацыянальныя стравы.

На дадзены момант у Беластоку пражываюць чачэнцы, таджыкі і ўкраінцы, а сярод іх – крымскія татары.

Радаслаў Дамброўскі, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток

Фота TVP Białystok