Дзень адкрытых дзвярэй у беластоцкай гімназіі №7
Дзень адкрытых дзвярэй прыцягнуў сотні людзей у гімназію №7, што ў Беластоку. Кожны мог пазнаёміцца з адукацыйнай прапановай школы, але таксама з настаўнікамі і вучнямі гімназіі. Зацікаўленнем наведвальнікаў карысталася зала беларускай мовы, у якой маладыя беларусы сумленна адказвалі на ўсе пытанні, а таксама заахвочвалі да супольнай гульні.
– Паказваем архіўныя здымкі. Таксама падрыхтавалі заданні для вучняў з пачатковай школы. Тут паказваем нашы моцныя бакі, нашу працу. Адчыняем дзверы ў клас, каб кожны мог зайсці і пабачыць, што мы тут робім.
Набор да гімназіі №7 з беларускай мовай навучання пачнецца 23 сакавіка. Спіс прынятых кандыдатаў будзе вядомы 6 ліпеня.
[Not a valid template]
Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток
Фота аўтаркі