Дзень адкрытых дзвярэй у Бельскім белліцэі
Бельскі белліцэй адкрыўся для гімназістаў і іх бацькоў. У Другім Агульнаадукацыйным ліцэі імя Браніслава Тарашкевіча з беларускай мовай навучання ў Бельску-Падляшскім праходзіць Дзень адкрытых дзвярэй. Першая частка мерапрыемства накіраваная на вучняў апошняй класы гімназій з Бельску, Орлі ды Ягуштова. З 17-ай гадзіны дырэктар ды настаўнікі запрашаюць у школу таксама бацькоў.
Кажа дырэктар школы Андрэй Сцепанюк:
– Стараемся ў нейкі спосаб паказаць тым жа гімназістам, якія ўжо заканчваюць навуку ў гімназіях, чым яны будуць займацца ў школе. Не толькі самой навукай, але таксама гэтымі рознага тыпу спробамі паказання іх актыўнасці, іх здольнасцяў. І таму існуе гэты дзень.
Сёлета белліцэй заканчвае 102 вучні. Дырэкцыя школы хоча стварыць тры поўныя першыя класы, значыцца прыняць каля 100 першакласнікаў. Ахвотныя ўжо могуць складаць свае заяўкі. Ва ўсім Бельску-Падляшскім гімназіі закончыць каля 200 вучняў.
[Not a valid template]Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара