Дзень адкрытых дзвярэй у Гайнаўскім беларускім ліцэі
У Комплексе школ з дадатковым навучаннем беларускай мовы прайшоў Дзень адкрытых дзвярэй. Кажа намесніца дырэктара Гайнаўскага беларускага ліцэя Ніна Лукасік:
– Мы запрашаем вучняў з гімназій Гайнаўкі, вучняў з навакольных вёсак, а таксама ўсіх жадаючых, каб прадставіць нашую адукацыйную прапанову на наступны навучальны год. Гэтая прапанова змяняецца, бо мы ўводзім змены. Таксама мы хочам паказаць у якіх умовах навучаюцца нашыя вучні і чым можна заняцца ў нашай школе пасля заняткаў, дзе можна развіваць свае таленты.
Гайнаўскі беларускі ліцэй праводзіць падобныя мерапрыемствы штогод, каб заахвоціць моладзь да паступлення.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя
