Дзень Герояў у Беластоку
Беларуская дыяспара Беластоку запрашае 26 лістапада на гарадскі пляж Дайліды а 14:00 на акцыю прысвечаную 103-й ГАДАВІНЕ СЛУЦКАГА ЗБРОЙНАГА ЧЫНУ (Дзень Герояў).
Што будзем рабіць?
Ушануем герояў, якія памерлі, каб жыла наша Беларусь:
-слуцкіх паўстанцаў
-беларусаў, якія загінулі ад камуністычных і нацыскіх рэпрэсіяў
-беларусаў, забітых лукашэнкаўскай бандай
-беларусаў, якія загінулі ў змаганні за Украіну.
Беларускія маржы Беластока адкрыюць новы сезон
размовы, гарбата, новыя знаёмствы
Смела можна прыносіць каву/гарбату/печыва і знаёміцца з новымі людзьмі ў сяброўскай атмасферы.
(Plaża Miejska Dojlidy https://g.co/kgs/sRHi4n)
(адрас: Plażowa, 15-502 Białystok, даехаць можна аўтобусам лініі 101)
Сардэчна запрашаем
СВЯТКУЙМА ДЗЕНЬ ГЕРОЯЎ РАЗАМ!
Слава беларускім героям!
Свабоду палітвязням!
Жыве Беларусь!
Арганізатары