Дзень Канстытуцыі ў Беластоку



У Беластоку ўрачыста адзначылі 232-ю гадавіну Канстытуцыі Рэчы Паспалітай.

На Рынку Касцюшкі адбыліся вялікія ўрачыстасці з нагоды свята Канстытуцыі 3 траўня, якая была прынятая ў 1791 годзе. Пра трагічны лёс краіны і Канстытуцыі, а таксама пра яе гістарычную значнасць гаворыць – ваявода Падляшскі Багдан Пашкоўскі:

Гэта была спроба захавання Рэчы Паспалітай, ратаўнічае кола для гінучай дзяржавы. Але Канстытуцыя не мела шанцаў быць рэалізаванай на той час, бо разбуралася ў выніку расейскай агрэсіі, у выніку здрады. Гэта радаснае свята, бо мы жывем у вольнай і незалежнай дзяржаве, трэба шанаваць, а таксама мець свядомасць таго, што Польшча будзе развівацца тады, калі мы будзем пра яе дбаць.

Рэпартаж слухайце ў далучаным гукавым файле.

Канстытуцыя Рэчы Паспалітай, якая была прынятая 3 траўня 1791 года, гэта была першая канстытуцыя ў Еўропе і другая ў свеце. Першапачаткова, хоць і не працяглы час, яна дзейнічала на землях сучаснай Беларусі, Польшчы ды Літвы.

Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя