Дзень незалежнасці на пляцы Касцюшкі ў Беластоку
Традыцыйна ў Дзень незалежнасці Польшчы, 11 лістапада, штогод у цэнтры Беластоку адбываецца адпаведнае свята. Са сцэны гучаць песні і прамовы. Па пляцу маршыруюць вайскоўцы ў вайсковай форме розных часоў найноўшай гісторыі Польшчы. Тут таксама можна пабачыць вайсковыю тэхніку і паспрабаваць кашы з жаўнерскай паходнай кухні. У асобных палатках распаўсюджваюць літаратуру пра сучасную польскую армію. На свяце заўжды шмат дзяцей. А часам беластачане прыходзяць у гэты дзень на пляц Касцюшкі цэлымі сем’ямі.
[Not a valid template]
Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя. Фота аўтара.
