Дзень палітвязняў: далучайцеся да акцыі ў Вільні
Амаль паўтары тысячы чалавек знаходзяцца ў Беларусі за кратамі з палітычных прычынаў, але гэта не проста лічба, а лёсы і імёны канкрэтных людзей. Каб звярнуць увагу на тое, што за лічбамі заўжды стаяць асобы, арганізатары запрашаюць на акцыю ў Вільні: 21 траўня каля мурала Алесю Бяляцкаму прадстаўнікі дыпламатычнага корпусу ЗША, Ірландыі, Літвы, Нарвегіі, Чэхіі і Эстоніі, былыя палітзняволеныя і іх родныя, а таксама праваабаронцы зачытаюць імёны беларускіх палітвязняў.
У межах сёлетняга Дня палітвязняў праваабаронцы звяртаюць асаблівую ўвагу на права на ліставанне. Падчас акцыі можна будзе перадаць загадзя падпісаныя паштоўкі, а арганізатары адправяць іх палітзняволеным.
Выказвайце сваю салідарнасць і далучайцеся да акцыі!
21 траўня, 11:00
Мурал Алесю Бяляцкаму (Mindaugo g. 18, Vilnius).
Вясна