Дзень памяці пра палякаў, якія ратавалі габрэяў
24 сакавіка ў Польшчы адзначаецца дзень памяці пра палякаў, якія ратавалі габрэяў падчас нямецкай акупацыі.
Гэта дзень, калі немцы ў 1944 годзе забілі сям’ю Ульмаў з Маркавай, што на Падляшшы, за дапамогу габрэям. Таксама дзякуючы гераізму жыхароў Падляшша прадстаўнікі габрэйскай меншасці дачакаліся канца вайны. Многія ратавальнікі дагэтуль невядомыя:
– Ведаю, што пасля таго, як іх вывезлі з Кузніцы, то частка хавалася ў добрых людзей.
Людзі, што ратавалі габрэяў падчас нямецкай акупацыі, атрымоўваюць ганаровую ўзнагароду „Праведнікаў народаў свету”, якую прысужджвае ізраільскі інстытут Яд Вашэм.
Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя