Дзень Волі-2015 у Беластоку (абноўлена)



Канцэрт Vinsenta.

DSC03989

[Not a valid template]

DSC03668

[iframe id=”https://www.youtube.com/embed/wdGcwjYZZDs”]

Удзельнікі свята стоя спяваюць беларускі рэлігійны гімн «Магутны Божа».

DSC03513

Дзіцячы калектыў «Баламуткі» завяршыў свой выступ.

DSC03617

Запрашаюць на сцэну дзіцячы калектыў «Баламуткі». Калектыў да выступу падрыхтавала Кася Жамчужнікава, а выступ іх павядзе Марыя Здрайкоўская.

DSC03639

DSC03625

DSC03635

Сімвалічныя ўзнагароды Беларускага Саюза, букеты бел-чырвона – белых кветак у гэтым годзе атрымоўваюць:

  1. Мікола Ваўранюк – за шматгадовую, журналісцкую дакументацыю жыцця беларускай меншасці ў Польшчы і запіс ў дакументальным кіно культурна-палітычнага жыцця Беларусі.
  2. Іанна Троц – за вяртанне ў беларускую прастору нашай меншасці тэатральнай пастаноўкі на высокім мастацкім узроўні. За пастаноўкі з маладымі людзьмі спектакляў на беларускай мове і яе падляшскімі дыялектамі.
  3. Тамаш Тіханюк  – дырэктар беларускага музея ў Гайнаўцы. За тое, што не гледзячы на ўсялякія цяжкасці жыхарам Гайнаўшчыны стараецца паказваць розныя формы і аспекты мінулай і сучаснай беларускай культуры. І тут яшчэ жывуць людзі – насуперак многім – даказвае сваёй дзейнасцю.

DSC03598

DSC03601

На сцэну запрошана вучанніца 5 класа Пачатковай школы № 4 у Беластоку Вікторыя Пякарская, якая прачытае верш Віктара Шведа «Малітва».

DSC03574

DSC03576

Малітва

Божа наш Літасцівы, Магутны,

Божа наш Справядлівы, Адзіны!

Учыні, каб народ наш пакутны

Меў заўсёды сваю Айчыну.

 

Каб народ заставаўся народам,

У чужым не расплыўся моры.

Каб яго аб’ядноўвала згода

У свабоднай жыццёвай прасторы.

 

Каб народ не цураўся ніколі

Ні традыцый бацькоўскіх, ні мовы.

Каб ніколі не быў у няволі,

Не пакутваў ніколі нанова.

 

Каб сваё больш цаніў ад чужога,

Каб адстойваў яго штохвіліну.

Дык папросім магутнага Бога:

Захавай нас і нашу Айчыну!

DSC03504

DSC03568

Са святочнай прамовай выступае старшыня Беларускага Саюза ў Рэчпаспалітай Яўген Вапа.

DSC03546

97-ыя ўгодкі абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі

Месяц сакавік – вельмі важны для беларускай дзяржаўнасці ў яе навейшай гісторыі. Менавіта ў сакавіку маем дачыненне да дзвюх падзей, што адзначыліся сваёй важнасцю не толькі на наступныя пакаленні, але і стагоддзі беларускага лёсу. Спачатку летуценная мара беларускіх палітычных рамантыкаў знайшла выяўленне ў Акце 25 сакавіка 1918 г. і абвяшчэнні незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі. Быць гаспадарамі на сваёй зямлі, не толькі ў сялянскім сэнсе, але і гаспадарыць беларусам з беларускага пункту гледжання ў сваёй дзяржаве – гэта менавіта самае важнае ў выспяванні палітычнай спеласці нашага народа. А народы і дзяржавы пры канцы Першай сусветнай вайны выбіваліся на незалежнасць не толькі палітычнымі дэкларацыямі, але і тысячамі ахвяр, прынесенымі ў змаганнях за сваё права на існаванне на новай, палітычнай карце Еўропы. Такія ахвяры былі прынесены і нашымі продкамі. Аднак суседзі аказаліся надта моцнымі ў мілітарным плане і бязлітаснымі ў палітычным. Здаўна вядома, што ў палітыцы няма аніякіх сантыментаў, пра што ўвесь час забываюцца прэтэндэнты ў беларускую палітыку. Для нас, беларусаў Беласточчыны, уваход у вялікую палітыку Першай сусветнай вайны з усімі яе паслядоўнасцямі заўсёды будзе асацыявацца з прыпадаючай у гэтым годзе сотай гадавінай бежанства нашых продкаў у глыб Расеі. Усе жахі гэтага перыяду сталі асновай беларускай гістарычнай памяці нашай сялянскай Беласточчыны. Таму менавіта беларуская меншасць у Польшчы з такой павагай зберагала памяць і зараз будзе ўшаноўваць цягам усяго года тыя падзеі, што паклалі свой адбітак на сямейнай і нацыянальнай гісторыі. Менавіта ў выніку бурлівых падзей таго перыяду значная частка тадышніх беларусаў Беласточчыны поўнасцю атаясаміла сябе беларусамі не толькі ў нацыянальным, але і ў палітычным вымярэнні, ды ўступіла на шлях змагання за ідэі Беларускай Народнай Рэспублікі.

Аднак праз тры гады пазней ад Акту 25 Сакавіка – 18 сакавіка 1921 года ў Рызе паміж бальшавікамі і палякамі была падпісана дамова, якая як нажом па жывым перарэзвала беларускія і ўкраінскія землі на дзве часткі. Дамова, якая не толькі падзяліла народы, але і затармазіла нацыянальна-дзяржаўнае будаўніцтва гэтых краін. Якія гэта мела паслядоўнасці нават для сённяшняй гісторыі дастаткова зараз глянуць, як пасля дваццаці гадоў міжваеннай незалежнасці маюцца ў наш час Літва, Латвія, Эстонія, і што дзеецца цяпер з украінскай і беларускай палітычнай самастойнасцю. Усе тадышнія беларускія і ўкраінскія палітычна-грамадскія сілы, ад правых да левых, у адным былі згодныя: не прызнавалі рыжскай дамовы як палітычнай, трывалай развязкі. Абазначала гэта толькі адно – безупынны, не толькі палітычны, канфлікт паміж польскай дзяржавай і нацыянальнымі меншасцямі. На другім баку мяжы, у савецкім раі, людзі марылі толькі пра тое, каб дажыць да світання. А думаючых і дыхаючых па-беларуску хутка адпраўлялі ў бясконцыя сібірскія прасторы.

DSC03565

Калі нашыя суседзі расейцы і палякі ўвесь час безупынна зараз дамагаюцца ўзаемапрабачэння за свае бурлівыя гістарычныя дачыненні, то неяк на гэтай хвалі забываюць палітычна выбачыцца перад беларускім і ўкраінскім народамі менавіта за рыжскія дамовы. Ніхто і словам не заікнецца ў гэтай справе. З другога боку так будзе і далей, бо, на жаль, беларускія гісторыкі і палітыкі вядуць сябе, мякка кажучы, занадта карэктна ў той палітычна-гістарычнай дыскусіі. Таму надалей выпадае нам наглядаць у многіх асяроддзях з аднаго боку за міфалагізацыяй гэтак званых Усходніх Крэсаў – як месца толькі польскай прысутнасці, а з другога – аспрэчваннем беларускасці ўсходніх нашых этнаграфічных зямель. А ўсё з-за дзяржаўнай слабасці.

І калі расейскі нацыяналіст Уладзімір Жырыноўскі апошнім часам двойчы адкрыта прапанаваў падзяліць Украіну паміж Польшчай і Расеяй, то гэта не толькі палітычны фальклор, але і спроба запусціць, прынамсі ў разведвалным плане, дэманы мінуўшчыны. А такое без ведама Крамля не бывае. Сёння Кіеў, а заўтра Мінск можа быць прадметам гандлю за ўсялякія мірныя развязкі. Усё магчымае пры такім падыходзе і разуменні палітыкі сусветнымі ўладарамі. Тады, на жаль, ізноў можа залунаць дух рыжскіх дамоваў над гэтай часткай Еўропы. Бо, як вядома, гісторыя любіць паўтарацца.

Таму, святкуючы 97-ыя ўгодкі Беларускай Народнай Рэспублікі, мусім мець не ўвазе ўсе тыя сур’ёзныя выклікі, якія сталі сёння перад беларускім народам нягледзячы на месца яго пражывання. Нам, беларусам у Польшчы, гэта перш за ўсё надалей павінна быць самаарганізаванасць і карыстанне з абавязваючых еўрапейскіх і польскіх законаў, ад якіх, на жаль, часта самі адмаўляемся. І гэта наш найбольшы сорам і выклік для беларускай нацыянальнай меншасці. Але калі вось нядаўна, у мінулую нядзелю, такой вялікай грамадой святкавалі мы юбілей дзевяностагоддзя нашага народнага паэта Беласточчыны Віктара Шведа, якога тут вітаю ад імя ўсіх прысутных, то насуперак усім нядобразычліўцам можам упэўнена заявіць, што жывуць яшчэ беларусы Беласточчыны, так як жыла і будзе жыць Беларусь. Таму і адсюль наш сакавіцкі кліч: Жыве Беларусь!

Яўген Вапа

[iframe id=”https://www.youtube.com/embed/LUutZPuOv_U”]

Пачынаецца свята. Прагучаў гімн. Для ўдзельнікаў урачыстасці агучылі віншаванне са святам Старшыні Рады БНР Івонкі Сурвілы.

DSC03498

У Беластоку пачынаецца святочнае адзначэнне Дня Волі, арганізатарамі якога з’яўляюцца Беларускі Саюз у Рэчыпаспалітай, Беларускае Радыё Рацыя, Абяднанне ў карысць дзяцей і моладзі, якія вывучаюць беларускую мову АБ-БА, Тыднёвік «Ніва», Беларускае Аб’яднанне Студэнтаў, Беларускае Гістарычнае Таварыства.

DSC03476

Фота з рэпетыцыі Вінсэнта ў беластоцкім клубе „Zmiana klimatu”.

Vinsent_25

[iframe id=”https://www.youtube.com/embed/KEu6V2N_rWM”]

Рэпетыцыя дзіцячага калектыў з Беластока “Баламуткі”.

[iframe id=”https://www.youtube.com/embed/mAs1CLTrnf0″]

Фота Аляксея Трубкіна. Відэа Лукаша Стэпанюка.

* * *

Традыцыйныя святкаванні Дня Волі пройдуць на Беласточчыне. Асноўнае мерапрыемства з нагоды 97-ай гадавіны абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі пройдзе 25 сакавіка ў беластоцкім клубе „Zmiana klimatu”.

БНР

Запрашае госць мерапрыемства – беларускі музыка Vinsent:

– Прывітанне, грамада! Гэта Вінсэнт. 25 сакавіка ў Беластоку будзем адзначаць Дзень Волі. Зайграем найлепшыя песні. Прыходзьце ў клуб „Zmiana klimatu”, пачатак а 18-й гадзіне.

Акрамя Vinsentа, у канцэртнай частцы выступіць дзіцячы калектыў з Беластока “Баламуткі”, якія выканаюць беларускія песні.

„Святкаванні традыцыйна арганізуюць Беларускі саюз у Польшчы ды Беларускае Радыё Рацыя”, – кажа праграмны дырэктар нашага радыё Юрка Ляшчынскі:

– У праграме частка афіцыйная, падзяка нашым дзеячам за тое, што яны працавалі дзеля беларускай справы, будзе даклад на тэму дня і, вядома, будзе канцэрт. На канцэрце выступіць беластоцкі дзіцячы калектыў „Баламуткі”, а таксама славуты музыка, вядомы па фільме „Жыве Беларусь!” – Вінсэнт.

25-га сакавіка ў беластоцкім гіпермаркеце “Галерэя Белая” кожныя паўгадзіны будуць гучаць выказванні пра беларускую незалежнасць, а таксама песні ў выкананні беларускіх музыкаў.

А 28 сакавіка Дзень Волі футбольным турнірам і канцэртам адсвяткуюць у Кузніцы, на малой радзіме першага кіраўніка ўраду БНР Язэпа Варонкі.

ЗАПРАШАЕМ на мерапрыемствы прысвечаныя Дню Волі (Беласток)

Праграма:

22.03.2015 (нядзеля)

8.00 Цар­к­ва Агія Са­фія ў Бе­ла­сто­ку, вул. Тра­вя­ста, 5 – Св. Лі­тур­гія, пас­ля першай Лі­тур­гіі – ма­ле­бен за бе­ла­ру­скі на­род і юбілей 90-годдзя Віктара Шведа.

25.03.2015 (серада)

  18.00 Кафэ „Zmiana Klimatu” вул. Ва­р­шаўская, 6.

У праграме: канцэрт беларускіх песняў у выкананні дзіцячага гурта з Беластока „Баламуткі” і ўпершыню ў Беластоку „Vinsent”.

Запрашаюць:

Беларускае Радыё Рацыя,

Тыднёвік Беларусаў у Польшчы „Ніва”, АБ-БА,

Беларускі саюз, Беларускае Гістарычнае Таварыства, БАС.

* * *

Дзень Волі ў Кузніцы

Праграма:10422150_959571997400819_4506952367024932483_n