Дзень Волі адзначаць і беларусы Бельгіі



105-ую гадавіну Дня Волі па ўсім свеце 25 сакавіка адсвяткуюць прадстаўнікі беларускіх дыяспар. Мерапрыемствы як мінімум адбудуцца ў Канадзе, Грузіі, Бельгіі, ЗША, Польшчы, Чэхіі, Нідэрландах, Швецыі і Нямеччыне.

Прадстаўніца беларускай дыяспары ў Бельгіі Марына Леваценка падзялілася зместам свята:

Мы збіраемся на 25 сакавіка і арганізоўваем мітынг. Гэты мітынг вельмі знакавы зараз, таму што наша незалежнасць знаходзіцца ў небяспецы. І таму нам вельмі важна, каб 105-ая гадавіна абвяшчэння нашай Беларускай Народнай Рэспублікі адзначалася з такім вялікім размахам.

Адсачыць мерапрыемствы беларускіх дыяспар можна праз іх адмыслова створаныя суполкі ў сацыяльных сетках.

Беларускае Радыё Рацыя