Дзень Волі адзначаць таксама ў Вільні + (праграма)



25 сакавіка ў Вільні адбудзецца традыцыйнае святкаванне Дня Волі. У гэты дзень, 97 гадоў таму, была абвешчаная Беларуская Народная Рэспубліка. Праграма святочнага дня пачнецца з ускладання кветак падпісантам Акта Незалежнасці БНР на Віленскіх могілках Росы.

Postcard_BNR

Пазней, у Сейме Літоўскай Рэспублікі адбудзецца дыскусія, у якой прымуць удзел беларускія і літоўскія палітыкі, праваабаронцы і грамадскія дзеячы, сваякі палітычных вязняў. Завершыцца Дзень Волі святочным канцэртам Лявона Вольскага і Паўла Аракеляна.

Праграма Дня Волі ў Вільні:

Урачыстае ўскладанне кветак падпісантам Акта Незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі 25 сакавіка 1918 года на віленскіх могілках Росы.

Час і месца: 12:00 – 12:30, могілкі Росы (Rasų g. 32).

Уваход: вольны.

Дыскусія ў Сейме Літоўскай Рэспублікі „2015 год у Беларусі – калі геапалітыка бярэ верх над каштоўнасцямі дэмакратыі”.

У межах дыскусіі будуць абмяркоўвацца пытанні існага грамадска-палітычнага стану ў Беларусі, сітуацыі з правамі чалавека, палітычнымі вязнямі, геапалітычнымі рэаліямі 2014 і 2015 гадоў, а таксама будуць закранутыя пытанні перспектываў сёлетніх прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі.

Час і месца: 14:00 – 16:00, Сейм Літоўскай Рэспублікі (Gedimino pr. 53), зала Еўрапейскага інфармацыйнага цэнтра.

Уваход: вольны.

Святочны вечаровы канцэрт Лявона Вольскага і Паўла Аракеляна.

Час і месца: 18:00 – 20:00, Užupio kavinė (Užupio g. 2).

Уваход: вольны.

Даведку можна атрымаць па тэлефоне: +370 675 16 062.

Арганізатары:

Беларускі дом правоў чалавека імя Б. Звозскава;

Моладзевая асацыяцыя „StudAlliance”;

Праваабарончая арганізацыя „Freedom House”;

Фонд імя Конрада Адэнаўэра (прадстаўніцтва ў Вільні).

allevents.in/vilnius