Дзень Волі адзначаць у Гайнаўцы



ІІ Агульнаадукацыйны ліцэй з дадатковым навучаннем беларускай мовы ў Гайнаўцы супольна з Аб’яднаннем у карысць дзяцей і моладзі, якія вывучаюць беларускую мову “АБ-БА” запрашаюць на  Святочнае мерапрыемства да Дня незалежнасці Беларусі.

Святкаванне адбудзецца 24 сакавіка, у пятніцу, у 11.15 у Гайнаўскім беларускім ліцэі.

На сустрэчы з гістарычнай лекцыяй выступіць журналіст і краязнаўца Алесь Кіркевіч, вядоўцай будзе беларуская падляшская музыка і культурная менэджарка Ілона Карпюк.

Таксама, сярод іншага ў праграме, выступ беларускага дзіцячага танцавальнага калектыву “Падляшскі вянок”.

Беларускае Радыё Рацыя