Дзень Волі ў Беластоку: ускладанне кветак, пікеты, аўтапрабег
Святкаванні Дня Волі працягваюцца на Беласточчыне. Сёння адбудзецца анлайн-канцэрт з будынка беластоцкага Тэатра лялек, прысвечаны ўгодкам абвяшчэння незалежнасці БНР.
Ускладанне кветак на праваслаўных могілках у Супраслі, на магіле змагаркі за Беларусь Веры Маслоўскай „Мурашкі”.
Пра гэта ды іншае з „Госцем Рацыі”, журналістам, кіраўніком рэдакцыі праграм нацыянальных меншасцяў на Польскім Радыё Беласток, Змітром Косціным размаўляе Яна Запольская:
– Незвычайныя ўражанні, вельмі насычаны дзень учора выйшаў. Учора фактычна ад поўдня і да вечара нешта адбывалася. Я сам пераязджаў з аднаго месца ў другое, прымаў удзел ва ўскладанні вянка, кветак на магіле Веры Карчэўскай у Супраслі, дзяячкі знанай на Беласточчыне, бо яна фактычна запачаткоўвала беларускае школьніцтва тут. Пазней яна таксама ўключылася ў адукацыйную працу для БНР на тэрыторыі сённяшняй Беларусі. Пазней вярнулася і была адной з тых, хто змагаўся за ўзнаўленне Беларускай Народнай Рэспублікі. Ушанавалі яе памяць учора на могілках. Пазней Следчы арышт, пазней пікет а 16-й гадзіне пад Генеральным консульствам Рэспублікі Беларусь. Пазней інфармацыйны пікет на Рынку Касцюшкі і аўтапрабег, які адбыўся з вялікай колькасцю ўдзельнікаў.
Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:
Ускладанне кветак перад Следчым арыштам, дзе ў 1939 годзе быў закатаваны аўтар слоў гімну БНР Макар Краўцоў.
Прэс-канферэнцыя і пікет-марафон каля будынку Генеральнага консульства РБ у Беластоку.
Інфармацыйны пікет прысвечаны БНР на Рынку Касцюшкі.
Бел-чырвона-белыя сцягі на ратушы і ўправе Беластока, а таксама побач з Генконсульствам Рэспублікі Беларусь.
Інфармацыйная шыльда прысвечаная БНР каля Генеральнага консульства РБ.
Падляшская опера і філармонія ў бел-чырвона-белых колерах.
Аўтапрабег у гонар Дня Волі.
Беларускае Радыё Рацыя