Дзень Волі ў Бельскім белліцэі



У ІІ Агульнаадукацыйным ліцэі з беларускай мовай навучання імя Браніслава Тарашкевіча традыцыйна адзначылі Дзень Волі.

DSC_9790Вучні ўпрыгожылі школьныя калідоры плакатамі пра Беларусь. У спартыўнай зале прайшоў беларускі турнір. 25 сакавіка у вучняў выхадны дзень, таму Дзень Волі адзначылі сёння – кажа дырэктар школы Андрэй Сцепанюк:

– Беларускі народ у гэты дзень вырашыў сказаць усяму свету, што ён хоча быць народам. Гісторыя склалася так як склалася. Але мы сёння можам адзначаць гэты дзень і мы мусім ганарыцца сваёй гісторыяй і памятаць пра свае карані.

Пасля турніру ў школе паказалі фільм “Сярожа”.

DSC_9866Прайшла таксама сустрэча з рэжысёрам Юрыем Калінам і журналістам Яраславам Іванюком. Невыпадкова – яны з’яўляюцца выпускнікамі Белліцэя.

[Not a valid template]

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя, Бельск-Падляшскі

Фота аўтара