Дзень Волі ў Бельскім ліцэі
У Агульнаадукацыйным ліцэі з беларускай мовай навучання імя Б. Тарашкевіча ў Бельску Падляшскім адзначылі Дзень Волі. Вучні спаборнічалі ў спяванні школьнага гімну, прэзентацыі класу, выкананні плакату „Беларусь маімі вачыма”, інсцэнізацыі беларускай казкі ды інш.
