Дзень Волі ў Гданьску



Беларусы Гданьска святкуюць Дзень Волі на працягу ўсіх выходных. Выбірайце мерапрыемства па гусце і далучайцеся!

Дата: 25–27 сакавіка

Праграма святаў (паўсюль указаны мясцовы час):

25 сакавіка

17.00 – урачыстае ўскладанне кветак на магілах беларускіх дзеячаў
Месца: гарнізонныя могілкі ў Гданьску, ul. Dąbrowskiego 2

26 сакавіка

15.30 – традыцыйная сустрэча беларусаў Труймяста ля мемарыяльнага каменя Янку Купалу
Месца: ul. Kupały, Gdańsk Żabianka

18.00 – канцэрт “Жыве Беларусь! Слава Украіне!” з удзелам Маргарыты Ляўчук і Дашы Мароз.
Месца: Надбалтыцкі цэнтр культуры, Ратуша старога горада, ul. Korzenna 33/35.
Уваход вольны.

27 сакавіка

13.00 – Марш Салідарнасці і антываенны мітынг “За вашу і нашу свабоду!”
Маршрут: Фантан Нептуна ў Гданьску (ul. Długi targ) – Помнік забітым работнікам верфі (пляц Салідарнасці).
16.00 – дэбаты “Вольная Беларусь, вольная Украіна, вольная Еўропа”
Удзельнікі:
Базіль Керскі – дырэктар Еўрапейскага цэнтру Салідарнасці (ЕЦС);
Алена Глагоўская, прафесар, гісторык і палітолаг, беларусістка, старшыня Беларускага культурнага таварыства „Хатка”;
Вячаслаў Барок, каталіцкі святар, беларускі рэлігійны і грамадзкі дзеяч;
Марта Коваль, доктар габілітаваны, амерыканістка, член Саюза ўкраінцаў у Польшчы;
Анджэй Хвальба, прафесар, гісторык, выкладчык Ягелонскага Універсітэта.
Мадэратар – Кацпер Дзекан, эксперт па Усходняй Еўропе, ЕЦС

Месца: Еўрапейскі цэнтр Салідарнасці, галоўная зала, pl. Solidarności 1.

18.00 – паказ дакументальнага фільма аб беларускіх пратэстах “Калі кветкі не маўчаць” з удзелам арганізатараў Варшаўскага фестывалю беларускага кіно Януша Гаўрылюка і Пятра Дудановіча.

Месца: Еўрапейскі цэнтр Салідарнасці, галоўная зала, pl. Solidarności 1.
Уваход вольны.