Дзень Волі ў Вільні
25 сакавіка беларусы Вільні заклікаюць разам адсвяткаваць Дзень Волі.

Дата: 25 сакавіка
Час: з 13.00 (час мясцовы)
Месца: могілкі Росы і гарадская Ратуша, Didžioji g. 31, Вільня
Праграма святкаванняў:
13:00 — ускладанне кветак на магілы Кастуся Каліноўскага і братоў Луцкевічаў на могілках Росы;
14.00 — святочны аўтапрабег з нацыянальнымі сцягамі ад могілак Росы да Ратушнай плошчы;
15.00 — мітынг-канцэрт на Ратушнай плошчы ў падтрымку Беларусі і Украіны.
