Дзень Волі ва Ўроцлаве



103-ю гадавіну БНР адзначылі беларусы па ўсёй Польшчы. Уроцлаў не стаў выключэннем. Беларусы Ўроцлава і салідарныя з імі жыхары гораду ўвечары сустрэліся ў месцы з сімвалічнай назвай – Плошча Вольнасці. Адтуль беларуская дыяспара арганізавала масавы марш па вуліцах гораду да рыначнай плошчы. Падчас шэсця ў гонар Дня Волі ўдзельнікі пранеслі па горадзе вялікі бел-чырвона-белы сцяг.

„Мяркую што гэта была адна з найбольшых акцыяў тут па колькасці людзей. 200-300 чалавек”- дзеліцца ўражаннямі удзельнік.

„Было прыемна, што нас так багата сабралася. У сувязі з абвастрэннем сітуацыі вакол каронавірусу мы павінны былі прайсці маршам да Рыначнай Плошчы, і адразу разыйсціся.” 

Удзельнікі падзяліліся і думкамі наконт цяперашняй сітуацыі ў Беларусі: „Калі заўтра ў Беларусі людзі не выйдуць, то можна згортваць вуды і чакаць, пакуль не будзе за што жэрці”.

 

Канстанцін Ахроменка, Беларускае Радыё Рацыя