Дзеткі пазнавалі традыцыі Дня Святога Юр’я
Вучні праваслаўнай пачатковай школы імя Кірыла і Мяфодзія ў Беластоку, дзе вывучаецца і беларуская мова, наведалі Музей малой Бацькаўшчыны ў Студзіводах.
[Not a valid template]
Тут дзеткі прымалі ўдзел у традыцыйным абыходзе палёў з нагоды дня святога Юр’я. “Гэтыя дзеткі жывуць у горадзе. Пабачыць ужывую такое святкаванне на Юр’я – немагчымае”, – кажа настаўніца беларускай мовы Юліта Сушч:
– Дзеткі ведаюць тое, што і раскажуць у школе, пра што дазнаюцца ў царкве і як ім раскажуць бацькі. Не ведаюць, што гэта свята тых, хто займаецца зямлёй – сялян. Многія з іх упершыню бачаць такое.
Усе супольна, з іконай святога Юр’я і караваем, абыйшлі поле, асвяцілі жыта, закапалі рэшткі з вялікоднага стала ды пакачалі каравай. У час абыходу поля ішоў дождж, што ў народзе, кажуць, прадказвае багаты ўраджай.
Беларускае Радыё Рацыя