Дзеці і экалогія



Конкурс на эколога Гайнаўкі, эка-песню ці праект сметніцы – гэта задачы, якія паставілі перад дзеткамі з гайнаўскіх школ арганізатары адукацыйнага мерапрыемства “Экалагічны фэст”.

SONY DSC

“Нашыя дзеткі разумеюць паняцце экалогіі,” – пераконвае настаўніца беларускай мовы з Пачатковай школы нумар 3 у Гайнаўцы Марыя Крук:

– Дзеці сапраўды разумеюць, што трэба рабіць усё магчымае, каб паветра было чыстае, каб лес быў зялёны, каб вакол было чыста. У нашай школе ніколі не нойдзеш смецця. У нас сапраўды экалагічна адукаваныя дзеці.

SONY DSC

У Гайнаўскім Амфітэатры дзеткі таксама маглі паспрабаваць сябе ў экалагічным рукадзеллі.

Галоўным арганізатарам выступае Фонд “Яны – гэта Мы”.

[Not a valid template]

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара