Дзеці з гміны Гарадок праводзяць час на творчых майстар-класах з аніматарамі



Вучацца, гуляюць і адпачываюць. Дзеці з гміны гарадок праводзяць час на творчых майстар-класах з аніматарамі. Гмінны цэнтр культуры на працягу двух тыдняў прапанаваў дзецям шэраг цікавых заняткаў, кажа яго працаўнік, Рыгор Карповіч:

„Дзеці ў нас вельмі добра праводзяць час. Маюць кантакт з валанцёрамі, якія сюды прыехалі з розных краін свету”.

Мастацкія працы вучняў паўставалі пад даглядам мастачкі Марыі Мялешкі. Кожны ахвотны можа іх паглядзець у фэйсбуку Гміннага цэнтра культуры, а таксама на месцы.

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя