Дзіцячае „Еўрабачанне-2019” пройдзе ў Польшчы
Міжнародны конкурс песні дзіцячае „Еўрабачанне” ў наступным годзе прыме Польшча, паведаміла дзяржаўнае Польскае тэлебачанне.
„Польскае тэлебачанне арганізуе конкурс дзіцячае „Еўрабачанне-2019”, – гаворыцца ў паведамленні ў афіцыйным запісе тэлебачання ў Twitter.
Па словах кіраўніка TVP Яцэка Курскага, краіна гатовая да мерапрыемства не толькі арганізацыйна, але і творча.
„Я ўпэўнены, што дзіцячае „Еўрабачанне” ў 2019 годзе запомняць на доўгія гады – гэтак жа, як і дзіўнае выступленне Раксаны Венгель, якое, безумоўна, увойдзе ў гісторыю конкурсу”, – сказаў ён.
Спявачка з Польшчы, 13-гадовая Раксана Венгель, атрымала перамогу на конкурсе ў Менску ў 2018 годзе. Юная спявачка выканала кампазіцыю пад назвай „Anyone I Want To Be”, а на першым месцы апынулася дзякуючы гледачам: журы не ўключыла яе ў топ-3.
Па правілах дзіцячага „Еўрабачання” перамога не надзяляе краіну правам правядзення наступнага конкурсу (у адрозненне ад „дарослага”), рашэнне прымаецца зыходзячы з пададзеных заявак.