Дзіцячая сустрэча з Маляванычам у Варшаве
16 гадоў таму
У нядзелю, 13 жніўня, акцёр Аляксандр Ждановіч, ён жа Маляваныч, кліча маленькіх беларусікаў ад 5 гадкоў на творчую сустрэчу ў Варшаве.
Дата: 13 жніўня. Час: 14.00 (час мясцовы). Месца: Музей Вольнай Беларусі, Foksal 11, Варшава.
Вашых дзетак чакае сустрэча з артыстам ва ўтульным дворыку з тэатральнымі гульнямі, чытанкамі казак і сапраўднай беларускай батлейкай! ⠀⠀
Уваход вольны. Рэгіструйцеся па спасылцы.