Дзмітрый Данільчук: Беларусы афіцыйна забяспечылі стабільнасць польскай сістэмы сацыяльнага страхавання
Belarus Business Center і даследчы цэнтр BEROC зладзілі анлайн-прэзентацыю серыі даследаванняў пра прычыны і наступствы беларускай бізнес-міграцыі.

Асноўныя тэндэнацыі агучыў кіраўнік Belarus Business Center Саюза прадпрымальнікаў і працадаўцаў (ZPP) Дзмітрый Данільчук:
– З краіны выехала 350 тысяч грамадзян, пачынаючы з 2020 года. Тут складана вызначыць, дзе была палітычная міграцыя, дзе эканамічная. У першую чаргу яна была накіраваная ў Польшчу, у другую – у Літву, і далей – у астатнія краіны Еўрапейскага звязу. Бізнес скіраваны ў першую чаргу за людзьмі. Польшча якраз згуляла ў адваротны бок і ўвяла шэраг дадатковых інструментаў для легалізацыі грамадзян Беларусі. Адпаведна Польшча выйграла гонку за чалавечы капітал. Гэта ўсё прывяло да таго, што ў нас рэкордная колькасць беларускіх грамадзян зарэгістравалася ў «Зусе». Фінансавая стабільнасць польскага «Зуса» ў гэтыя апошнія гады была падтрыманая выключна дзякуючы іншаземцам.
Паводле ZUS, найбольшая колькасць застрахаваных іншаземцаў у філіялах у найбуйнейшых гарадах: Беластоку, Гданьску, Кракаве, Лодзі, Познані, Шчэціне, Варшаве і Уроцлаве. Колькасць застрахаваных іншаземцаў у кастрычніку 2023 года склала амаль 1 млн. 125 тыс. чалавек. Сярод іх лідзіруюць беларусы і ўкраінцы.

Беларускае Радыё Рацыя
