Дзмітрый Тымчук: Расея перакінула ў Данбас «Грады» і гаўбіцы
У рэгіёне зафіксавана прыбыццё комплексу сродкаў аўтаматызацыі кіравання агнём артылерыі.
Фіксуецца таксама перагрупоўка расейскіх войск. Дадатковыя падраздзяленні перакідваюцца ў раён населеных пунктаў Дэбальцава, Лісічанск і Шчасце. Пра гэта паведаміў кіраўнік Цэнтра вайскова-палітычных даследаванняў Украіны Дзмітрый Тымчук на сваёй странцы ў Facebook.
Ён заяўляе, што ў рэгіёнах паўднёва-ўсходняй часткі Украіны працягваецца засяроджванне ўдарнай тактычнай групы расейска-тэрарыстычных войскаў.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота Мінабароны РФ