“Дзве нацыі – адзін вораг”
26-га лютага ў Варшаве пройдзе акцыя беларуска-ўкраінскай салідарнасці “Дзве нацыі – адзін вораг”.

Падчас яе адбудуцца марш у падтрымку ўкраінцаў і ў гонар загінулых, а таксама мітынг, у якім выступіць Зянон Пазняк, прадстаўнікі арганізацый “РУХ”, “Паспалітае рушэнне”, “Вольная Беларусь”, а таксама Аб’яднанага пераходнага Кабінету.

“Павел Латушка, Валер Сахашчык і я далучымся да акцыі, каб паказаць, што дэмакратычныя сілы Беларусі і наш Кабінет заўсёды падтрымлівае народ Украіны”, – зазначыла прастаўніца АПК Аліна Коўшык:
– Я лічу, што вельмі важна, каб у гэты дзень мы выказалі сваю салідарнасць з Украінай. Мы робім гэта штодня, але асабліва сімвалічна гэта зрабіць у гадавіну вайны. Наша сэрца зараз напалову бел-чырвона-белае і напалову жоўта-блакітнае. Усё, што мы робім, мы робім дзеля таго, каб вызваліць Беларусь і наблізіць таксама перамогу Украіны. Мы заўсёды будзем стаяць на баку ўкраінскага народу.
Акцыя “Дзве нацыі – адзін вораг” адбудзецца ў Варшаве 26-га лютага. Пачатак а 14:00 ля помніка Тадэвушу Касцюшку (https://maps.app.goo.gl/L76tZ6dRFfKJvNvcA).
Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя
