Дзяды ў Вільні, Празе, Варшаве



Вільня

„1 лістапада (нядзеля) збіраемся ў Вільні на талаку на Дзяды, каб уладкаваць памятныя знакі і могілкі нашых славутых продкаў!

12:00 – Лукішская плошча (каля мемарыяльнага знаку Каліноўскаму); 13:00 – Могілкі Росы”, – паведаміў у сваім Facebook Кірыл Атаманчык.

Прага

Боская Літургія ў нядзелю 1 лістапада, 11:00 у царкве святых Кузьмы і Дзям’яна (Vyšehradská 49, Praha 2. Уваход з вуліцы Na Slovanech). Малітва за ўсіх памёрлых на Альшанскіх могілках – 12:30, паведаміў у сваім фэйсбуку святар Андрэй Абламейка.

Варшава

„1 лістапада сустракаемся а 12-й гадзіне на пляцоўцы перад уваходам у гандлёвы цэнтар Arkadia (al. Jana Pawła II 82), — паведамляецца ў суполцы „Беларускай нацыянальнай памяці” ў Facebook. – Наведаем магілы выбітных беларусаў, якія знайшлі спачын у Варшаве, запалім зьнічы. Разам з намі будзе Зянон Пазьняк, які распавядзе пра лёсы выбітных прадстаўнікоў нашага народу”.

nn.by