Дзяніс Бондараў: Усё, што адбываецца ў Беларусі, – разрыў сумлення
У цэнтры Беластоку запрацавала выстава “Беларусь абуджаная”. Пра хаду рэалізацыі выставы распавёў суарганізатар мерапрыемства, прадпрымальнік з Беластоку Дзяніс Бондараў:
– Хлопцы, якія з’явіліся на Беласточчыне, – яны ахвяры таго, што зараз робіцца ў Беларусі. Зараз яны дапамагаюць мантаваць гэтую выставу. Запрашаю ўсіх ахвотных. Дапамагу дамовіцца з уладальнікам гэтай выставы. І яна можа паехаць дзе-кольвек. Гэта можа быць Польшча, гэта можа быць іншая краіна, але напэўна еўрапейская.
Выстава пад адкрытым небам “Беларусь абуджаная” даступная для агляду з 26 лютага па 31 сакавіка ў цэнтры Беластоку на пляцы пры помніку маршалка Пілсудскага.
Беларускае Радыё Рацыя