Дзяніс Бондараў: У Польшчы мы застаемся беларусамі



У Польшчы праводзіцца Нацыянальны перапіс насельніцтва і жытла па стане на 2021 год. Аб важнасці пазначаць сябе беларусамі падчас перапісу разважае прадпрымальнік з Беластоку Дзяніс Бондараў:

Зараз беларусы – гэта модна. Беларусы – гэта тыя, якія могуць перамагчы, якія зараз гінуць, але ціск на рэжым працягваецца. Таму для мяне гэта важна. Беларус – гучыць ганарова.

Прыняць непасрэдны ўдзел у Нацыянальным перапісе насельніцтва і жытла можна да 30 верасня ўключна: праз Інтэрнэт, тэлефон ці выклікаўшы перапісчыка на дом.

Вольга Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя