Дзяніс Урбановіч: Расейскія войскі адступаюць, але не так хутка, як хацелася б
Нягледзячы на цяжкія баі на фронце, у Данецку, пад Бахмутам, дзе ваюе разам з ВСУ беларускі батальён «Волат», ідзе наступ на расейскія пазіцыі. Расейскія войскі адступаюць, але не так хутка, як хацелася б.
Украіна абавязкова пераможа, кажа баец батальёна «Волат» Дзяніс Урбановіч, (пазыўны Ваўкалак) ён ваюе ва Украіне з пачатку вайны 2022 года.
– На дадзены момант расейскія сілы, калі мы праводзілі аперацыі батальёнамі, яны адступаюць. Каля трох-чатырох кіламетраў мы прасунуліся наперад разам ў «Азовам», з усімі ўкраінцамі, якія зараз на фронце. Яны адстрэльваюцца, але наступу з боку Масквы няма.
Па словах Дзяніса Урбановіча, пасля перамогі украінцаў чакаюць надзвычайныя складанасці.
– Не разумею, як Украіна будзе аднаўляцца пасля ўсяго гэтага. Гэта, відаць, самае асноўнае пытанне. Бахмут сцёрты з Зямлі. Салідар таксама. Марыупаль таксама. Як гэта будзе ўсё аднаўляцца, я не ведаю.
Паводле Дзяніса Урбановіча, Украіне для аднаўлення патрэбна будзе вялікая дапамога і ў мірным жыцці. Па сутнасці, яна адна абараняе свет ад вялікага зла.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя