Дзяніс Урбановіч: Застаецца надзея на беларусаў, якія ваююць



Лідар „Маладога Фронту” Дзяніс Урбановіч, пазыўны „Ваўкалак” з батальёна „Волат”, які абараняе Украіну з вясны 2022 года, лічыць, што зараз трэба займацца не стварэннем партый, рухаў і фондаў, а стварэннем нацыянальнага беларускага войска.

Беларусь і палітвязняў могуць вызваліць ад дыктатара і яго прыхвасняў толькі падрыхтаваныя вайскоўцы, кажа Дзяніс Урбановіч:

Якім павінна быць войска ў Беларусі. Прафесійным. Адкрываць партыі, рухі, адкрываць мільён фондаў, а толку ад гэтага. Ды ніякага. Севярынца не вызваліць, Статкевіча не вызваліць. Застаецца надзея на тых беларусаў, якія могуць зайсці ў Беларусь і паспрабаваць вызваліць яе, то бок на ўсіх беларусаў, якія зараз ваююць. Каб нам гэта зрабіць, трэба больш людзей, ну і канешне набірацца больш досведу, каб мы аператыўна і прафесійна маглі абараняць беларусаў і вызваліць Беларусь.

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным гукавым файле.

Паводле Дзяніса Урбановіча, калі будзе пагроза Беларусі пасля ўсяго гэтага, каб мы сталі на абарону Беларусі. Бо калі мы пойдзем на Беларусь, пагроза для Беларусі будзе. Святлана Ціханоўская і яе світа не здольны на крокі менавіта ў гэтым накірунку.

Дзяніс Урбановіч ваюе ва Украіне з сакавіка 2022 года. Узнагароджаны медалём за баявыя заслугі ад Рады БНР. Медалямі ад ГУР і Міністэрства абароны Украіны.

Беларускае Радыё Рацыя