Дзярждума адмовілася ад парламенцкага расследавання забойства Нямцова



Расейская Дзярждума адмовілася праводзіць парламенцкае расследаванне забойства Барыса Нямцова. Пра гэта паведаміў у Facebook дэпутат Дзмітрый Гудкоў, які выступіў з такой ініцыятывай.

11225088_925610880813686_3546540366017998824_n

Паводле апазіцыйнага дэпутата, адмова матываваная дзяжурнай фразай, што «прадметам парламенцкага расследавання не можа быць вызначэнне вінаватасці канкрэтных асобаў у здзяйсненні злачынства».

У перакладзе на расейкую мову гэта азначае: «Вы даведаецеся толькі тую праўду, якую дазволяць вам распавесьці», – напісаў Гудкоў. Парламенцкае расследаванне — элемент кантролю за следствам, якое дазваляе грамадству дамагчыся празрыстасці і аб’ектыўнассці.

Барыс Нямцоў быў забіты ў цэнтры Масквы ў ноч на 28 лютага. Расейская апазіцыя лічыць, што матывам для забойства Барыса Нямцова стаў афіцыйны запыт палітыка з указаннем факту ўдзелу ў баявых дзеяннях на  Данбасе чачэнскіх баевікоў і ролі Рамзана Кадырава ў гэтай вайне. Падчас расследаваньня арыштаваныя пяцёра ўраджэнцаў Чачні. Іх лічаць выканаўцамі злачынства, замоўцы забойства не ўстаноўленыя.​

Беларускае Радыё Рацыя

Фота facebook.com и Генадзя Чаркасава