Дзяцей мігрантаў хочуць пасяліць на базе адпачынку «Світанак» пад Гародняй
Дзяцей мігрантаў з лагера на беларуска-польскай мяжы збіраюцца пасяліць у спартыўна-аздараўленчым цэнтры «Світанак» пад Гародняй. Цяпер у цэнтры ідзе падрыхтоўка, паведаміў «БелТА» намеснік старшыні Гарадзенскага аблвыканкама Віктар Пранюк, піша reform.by.

«Аб’ект цяпер вольны. Тут у цяпле могуць размясціцца да 200 чалавек. Пры неабходнасці будзе забяспечана і медыцынская дапамога», — распавёў Пранюк.
На ўчарашняй нарадзе з урадам Аляксандр Лукашэнка даручыў размясціць дзяцей у якім-небудзь санаторыі. «Паглядзіце, можа быць, папрасіць іх, каб яны [мігранты] аддалі нам дзяцей — мы іх размясцілі б у санаторыі, а дзесьці, можа быць, і з маці», — сказаў ён.
