Дзённік часоў Другой сусветнай трапіў у Галерэю Слендзінскіх
Дзённік часоў Другой сусветнай вайны трапіў у Галерэю Слендзінскіх у Беластоку. Гэта занатоўкі беластоцкага габрэя Давіда Шпіры. Нататкі вяліся з 1939 года па 1943 год, калі пачалося паўстанне ў Беластоцкім гета.
Дзённік і жыццё сям’і Давіда Шпіры даследуюць гісторыкі, кажа дырэктарка Галері Слендзінскіх Ёланта Шчыгел-Рагоўска:
– Каля двух месяцаў таму з’явілася тут пані, якая прынесла гэты скарб мне. Ён па-просту трапіў да яе з макулатурай. І зараз мы працуем над гэтым помнікам. Стараемся падрыхтаваць яго да выдання. Кніга выйдзе ў жніўні гэтага года да 75-й гадавіны паўстання ў Беластоцкім гета.
Давід Шпіра ў дзённіку апісвае штодзённае жыццё маладых людзей у гета. Мяркуецца, што яго аўтар не перажыў вайну.
Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток
Фота poranny.pl