Ехалі па кветкі і незаконна везлі цыгарэты



Супрацоўнікі Падляскага дзяржаўнага падатковага кіравання з Будзіскі перахапілі 48 000 пачкаў кантрабандных цыгарэт. Яны выявілі незаконныя тавары ў грузавіку, які ехаў з Расеі ў Нідэрланды па кветкі.

Супрацоўнікі KAS з Падляскага мытнага і падатковага кіравання спынілі для праверкі каля польска-літоўскай Будзіскі грузавік, які ехаў у Нідэрланды. Прычэп ад грузавіка, якім кіраваў 29-гадовы беларус, і які падарожнічаў з 36-гадовым напарнікам, утрымліваў металічныя каляскі і пластыкавыя кантэйнеры для перавозкі кветак.

У выніку рэнтгенаўскага і дэталёвага агляду паўпрычэпа супрацоўнікі KAS выявілі нелегальныя цыгарэты, схаваныя сярод грузу, які перавозіўся. Агулам у грузавіку перавозілі 48 000 пачкаў кантрабандных цыгарэт. Калі тытунёвыя вырабы, затрыманыя афіцэрамі з Будзіскі, патрапілі б на чорны рынак, страты Дзяржаўнага казначэйства склалі б больш за 1 млн. злотых.

У дачыненні да кіроўцы грузавіка і яго напарніка ўзбуджаная крымінальная справа. Незаконныя тавары трапілі на склад, а грузавік – на стаянку мытнага ўпраўлення ў Сувалках. За такую ​​буйную кантрабанду можа быць накладзены высокі штраф або пазбаўленне волі на тэрмін да 5 гадоў, а таксама канфіскацыя цыгарэт і транспартнага сродка, выкарыстанага для іх транспарціроўкі.

Паводле  www.podlaskie.kas.gov.pl