Эколаг і журналіст Адам Вайрак у клубе АБ-БА
Эколаг і журналіст Адам Вайрак, які займаецца аховай жывёл, стаў госцем дыскусійнага клуба АБ-БА.
Сустрэча з цыкла „Пагаворым пра…” прыцягнула ў „Склеп з культурай” шмат людзей зацікаўленых захаваннем Белавежскай пушчы. Адам Вайрак, сам родам з Варшавы, пушчу лічыць агульначалавечым багаццем.
Эколаг увесь час захапляецца тым, чаго нават жыхары Паляшша часам не заўважаюць:
– Вельмі люблю зуброў – гэта незвычайна, што такому вялікаму звяру ўдалося вытрываць. Зубр перажыў змену клімату, пазбегнуў вымірання. Маманты, насарогі, туры, дзікія коні вымерлі, а зубр выжыў. Падчас Першай сусветнай вайны на каўказе знішчылі амаль усіх зуброў, некалькі засталося, атрымалася адрадзіць.
Адам Вайрак з 1997 года жыве ў пушчанскай вёсцы Тэрэміскі. Ён з’яўляецца аўтарам кніг і артыкулаў пра прыроду, у тым ліку для дзяцей.
Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя
Фота facebook.com/stowarzyszenie.abba